Міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі Яўгенам Лук’янавым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў», — расказалі ў МЗС.
Уладзімір Макей падзякаваў Яўгену Лук’янаву за яго ўклад у развіццё шматпланавых адносін паміж Беларуссю і Расіяй.
Спасылкі
[1] https://mfa.gov.by/press/news_mfa/fb624c892706faa7.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-makey
[4] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-lukyanau