На станцыі мінскага метро «Аэрадромная» (3-я лінія метрапалітэна), якая актыўна будуецца, прыступілі да абліцоўвання керамагранітам, паведамляе [1] тэлеграм-канал ДВА «Мінскбуд»
«Пачалася кладка керамаграніту ў месцах агульнага карыстання і ў тэхналагічных памяшканнях. Хутка гранітчыкі пачнуць афармленне ўваходных груп. Усяго трэба будзе абліцаваць каменем каля 6 000 квадратаў», — адзначаюць у аб’яднанні.
З трох станцый другога ўчастка «Аэрадромная» самая глыбокая — мінус 18 метраў ад паверхні. Плануецца, што яе гатоўнасць да канца года дасягне 80%. Зараз вядуцца аддзелачныя работы на ўсім станцыйным комплексе, у першую чаргу — у памяшканнях, дзе будзе размешчана тэхналагічнае абсталяванне: цягавая падстанцыя, электрашчытавыя, венткамеры.
Прэв’ю: ДВА «Мінскбуд»
Спасылкі
[1] https://t.me/minskstroybelarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/metro
[4] https://zviazda.by/be/tags/budaunictva-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/aeradromnaya