Брэсцкія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС буйной партыі тавараў праз пункт пропуску «Казловічы», паведамілі [1] ў мытні.
Аўтамабіль DAF рухаўся з Германіі. Расійскі перавозчык прадставіў да афармлення дакументы, згодна з якімі ён перамяшчаў часткі зварачнага абсталявання, алюмініевыя гайкі, працоўныя магніты, блокі харчавання і іншае абсталяванне. Пры правядзенні мытнага надгляду супрацоўнікі мытні выявілі звыш 6 тыс. адзінак тавару, які не заяўлены ў таварасуправаджальных дакументах. Папярэдні ацэначны кошт грузу, які незаконна перамяшчаўся, склаў больш як Br117 тыс.
Па факце парушэння мытнага заканадаўства пачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з ч.1 арт.15.5 (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак аб таварах) КаАП. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Фота: customs.gov.by
Спасылкі
[1] https://customs.gov.by/news/partiya-nezayavlennykh-tovarov-iz-germanii-na-summu-117-tys-rubley-vyyavlena-v-punkte-propuska-kozlo/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mytnya
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya