Дзеянне рэжыму надзвычайнага здарэння будзе спынена з 19 студзеня па ўсёй тэрыторыі Казахстана. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Казахстана Берык Уалі, перадае [1] Казінфарм.
«З поўначы 19 студзеня спыняецца дзеянне рэжыму надзвычайнага становішча ў гарадах Нур-Султане і Алматы, а таксама ў Алмацінскай, Атыраўскай, Жамбылскай, Кызылардынскай і Мангістаўскай абласцях. Раней прэзідэнтам было датэрмінова адменена надзвычайнае становішча ў астатніх рэгіёнах. Такім чынам па ўсей краіне адмяняюцца уведзеныя на перыяд надзвычайнага здарэння каменданцкая гадзіна і іншыя часовыя абмежаванні», — напісаў Берык Уалі ў сваім акаўнце ў Facebook.
Таксама Берык Уалі адзначыў, што «дзякуючы адзінству і згуртаванасці народа, самаахвярнай рабоце праваахоўных органаў і арміі на ўсёй тэрыторыі Казахстана адноўлены парадак і спакой».
Пры гэтым удакладняецца, што ў Алматы захоўваецца чырвоны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. У рамках антытэрарыстычных мерапрыемстваў забяспечваецца кругласутачнае патруляванне горада сіламі дэпартамента паліцыі, вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі і Міністэрствы абароны.
Спасылкі
[1] https://www.inform.kz/ru/deystvie-rezhima-chp-prekraschaetsya-v-kazahstane_a3887616
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/beryk-uali
[4] https://zviazda.by/be/tags/almata