У Філіпінскім моры падчас пошукаў абломкаў эсмінца, які знік падчас Другой сусветнай вайны, даследчыкі знайшлі на глыбіні шасці кіламетраў рэдкага кальмара. Асобнік аказаўся самым глыбакаводным прадстаўніком свайго віду, паведамляецца на партале LiveScience.com, піша [1] МИР24.
Адкрыццё было зроблена падчас апускання для пошуку месца крушэння амерыканскага эсмінца «Джонстан», які затануў у 1944 годзе. Для даследаванняў выкарыстоўваўся такі ж кіраваны падводны апарат, які дапамагаў вывучаць Марыянскую западзіну ў чэрвені 2020 года.
Спецыялістам удалося зняць відэа, якое пацвярджае іх сустрэчу з вялікапёрым кальмарам, які знаходзіўся на найбольшай афіцыйна зарэгістраванай глыбіні. Малюск сямейства Magnapinnidae праплываў над дном Філіпінскай западзіны на глыбіні 6,2 кіламетра ад паверхні. Так як яго шчупальцы былі нядоўгімі, эксперты выказалі здагадку, што гэта была асобіна «падлеткавага» узросту.
Біёлагі апублікавалі свае назіранні і апісанне малюска ў часопісе Marine Biology.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16492313/samyi-glubokovodnyi-kalmar-v-mire-obnaruzhen-na-glubine-bolee-shesti-kilometrov
[2] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[3] https://zviazda.by/be/tags/filipinskae-mora
[4] https://zviazda.by/be/tags/kalmar-0