25 студзеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі пачне работу Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Інстытут беларускай культуры (1922–1928): нараджэнне нацыі і нацыянальнай навукі».
Мерапрыемства прысвечана юбілею першага нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра і 100-гадоваму юбілею беларускай акадэмічнай навукі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўстановы НАН Беларусі: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.
На канферэнцыі плануецца абмеркаваць шырокі спектр пытанняў і тэм: навукова-даследчую работу Інбелкульта, спецыфіку лінгвістычных, краязнаўчых, гістарычных, літаратуразнаўчых, мастацтвазнаўчых напрамкаў работы беларускіх вучоных у пачатку ХХ стагоддзя, невядомыя старонкі дзейнасці Інбелкульта, лёсы беларускіх вучоных і іх творчую спадчыну.
У рабоце канферэнцыі прымуць удзел вядучыя вучоныя навуковых арганізацый НАН Беларусі, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nan-belarusi
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanferencyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/inbelkult