У Кобрынскі РАУС звярнулася 39-гадовая мясцовая жыхарка, якая паведаміла, што неўстаноўленая асоба ў перыяд з 20 лістапада па 10 студзеня шляхам свабоднага доступу таемна выкрала 1500 долараў.
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што ў заяўніцы ёсць непаўналетняя дачка, якая знаходзіцца ў адносінах з 17-гадовым мясцовым жыхаром, навучэнцам адной з устаноў адукацыі горада.
Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, падчас стасункаў малады чалавек неаднаразова прыходзіў дадому да сваёй дзяўчыны, таму ведаў, дзе захоўваюцца зберажэнні яе бацькоў. Так, у адзін з дзён малады чалавек узяў каля 200 долараў, а праз некаторы час астатнюю частку грошай, затым абмяняў на нацыянальную валюту, перавёў на прыналежную яму карту. і траціў на свае патрэбы, а таксама на падарункі для дзяўчыны.
Дзеянням маладога чалавека дадзена прававая ацэнка: на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kobrynski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal