У Казахстане завяршыўся вывад Калектыўных міратворчых сіл АДКБ, паведамляе [1] Казінфарм са спасылкай на начальніка дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Казахстана Алжаса Хусаінава.
«Сёння завершаны вывад калектыўных міратворчых сіл АДКБ з тэрыторыі Казахстана. Апошнія паветраныя судны з асабістым складам і тэхнікай вылецелі з Алматы. Цяпер на тэрыторыі Казахстана няма вайскоўцаў замежных дзяржаў», — паведаміў Алжас Хусаінаў.
Ён нагадаў пра тое, што аб’яднаны міратворчы кантынгент быў размешчаны ў Казахстане для садзейнічання стабілізацыі становішча ў краіне. «Дзякуючы зладжанасці дзеянняў, выпрацаваных падчас штогадовых мясцовых вучэнняў, у тым ліку міратворчага вучэння„ “Непарушнае братэрства“, міратворчы патэнцыял арганізацыі быў задзейнічаны аператыўна», — дадаў Алжас Хусаінаў.
Спасылкі
[1] https://www.inform.kz/ru/poslednie-samolety-s-lichnym-sostavom-i-tehnikoy-odkb-vyleteli-iz-almaty_a3887999
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazahstan
[3] https://zviazda.by/be/tags/miratvorcy
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyvad