Кантрастны душ — самы даступны спосаб умацаваць імунітэт, разагнаць абмен рэчываў, зрабіць арганізм менш успрымальным да ВРВІ і наладзіць сон, заявіла [1] РИА Новости ўрач-тэрапеўт Ганна Яфімава.
Перад кантрасным душам неабходна разагравацца — пастаяць пад цёплай вадой каля пяці хвілін. Затым на 15 секунд уключыць прахалодную ваду, на 15 секунд — цёплую. «Здзейсніце працэдуру тройчы і завяршыце яе стаяннем пад халоднай вадой. Паступова давядзіце працягласць кожнага сеансу да 40-60 секунд», — параіла ўрач.
«Калі кантрасны душ для вас — залішне, можна пачаць з абцірання. Намочыце вадой ручнік і расцірайце цела на працягу пяці хвілін: пачынайце са ступняў і далей пераходзіце наверх. Можна зрабіць працэдуру кантраснай, змочваючы ручнік то ў гарачай, то ў халоднай вадзе», — падсумавала Ганна Яфімава.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20220120/zakalivanie-1768648184.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[3] https://zviazda.by/be/tags/kantrastny-dush