Трэба адрадзіць практыку правядзення ўрокаў гісторыі ў музеі, заявіла падчас пасяджэння праекта БелТА «Экспертнае асяроддзе» на тэму «Год гістарычнай памяці» загадчыца аддзела гісторыі партызанскага руху Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Наталля Яцкевіч, перадае [1] агенцтва.
«Вялікая задача зараз — работа з моладдзю, школьнікамі. Але гэта наша традыцыйная работа. Мне здаецца, добра было б адрадзіць практыку, калі ўрокі гісторыі, хаця б па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, праводзіліся б менавіта ў музеі. У нас ёсць цудоўная база: відэа, свая актавая зала, дзе можна паказваць дакументальныя фільмы. У нас падрыхтаваныя экскурсаводы і навуковыя супрацоўнікі, якія могуць па любой тэме больш глыбока паказаць гісторыю вайны і, у прыватнасці, нацысцкі акупацыйны рэжым», — сказала Наталля Яцкевіч.
Паводле яе слоў, актыўна выкарыстоўваюцца новыя формы работы. «У нас па тэме Вялікай Айчыннай вайны распрацаваны квэсты для розных катэгорый школьнікаў і нават дарослых. Яны карыстаюцца вялікай папулярнасцю, — адзначыла загадчыца аддзела. — Як навуковая ўстанова, мы, вядома, удзельнічаем у праектах па выданні навукова-папулярных кніг. Хачу згадаць аб трох. З 1999 года сумесна з Нацыянальным архівам выпусцілі навукова-папулярныя выданні па гісторыі лагераў „Трасцянец“, „Масюкоўшчына“ і „Азарычы“. Прычым гэта кнігі вельмі даступныя. Там шмат ілюстрацый. І я лічу, што яны павінны быць распаўсюджаны ў школьныя бібліятэкі. Можа быць, нават вялікім тыражом іх трэба выпусціць, таму што яны ў папулярнай форме распавядаюць аб найбуйнейшых нацысцкіх лагерах, які быў страшны вынік гэтай дзейнасці нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі».
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/jatskevich-nuzhno-vozrodit-praktiku-provedenija-urokov-istorii-v-muzee-480302-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/god-gistarychnay-pamyaci
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-yackevich
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna