Аляксандр Лукашэнка расказаў, што зноў перахварэў на каранавірус, на гэты раз на штам COVID-19 амікрон. Аб гэтым ён распавёў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Расійскай Федэрацыі Уладзіславам Хавалыгам, перадае [1] БелТА.
«Мы заўважаем, што гэты амікрон — гэта зусім іншы вірус. Можа, я падазраю, што мы скаціліся ўжо да звычайнага грыпу, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я гавару гэта як чалавек, які сам другі раз — ужо гэтым амікронам — перахварэў».
«Ён пнеўманіі не дае. Я, напрыклад, на нагах яго перанёс. І заўважыў толькі напрыканцы, калі нейкі там тэст зрабілі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт у канцы ліпеня 2020 года заяўляў, што бессімптомна перахварэў на каранавірус і перанёс яго на нагах.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-vnov-perebolel-koronavirusom-na-etot-raz-omikronom-480386-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/amikron-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus