18-гадовая жыхарка Дзятлаўскага раёна падазраецца ва ўчыненні крадзяжу асабістых рэчаў у сваёй суседкі.
Па папярэдняй версіі, дзяўчына пашкодзіла дзверы пакоя ў сваёй суседкі, пракралася ўнутр і выкрала гульнявы комплекс для котак, махрысты халат, тэпцікі, піжамныя штаны, тым самым прычыніўшы шкоду ў суме 179 рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У хуткім часе 22-гадовая пацярпелая знайшла скрадзенае і паведаміла аб інцыдэнце ў Дзятлаўскі РАУС. Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі знайшлі выкрадзеныя рэчы ў 18-гадовай суседкі пацярпелай.
Дзеянні падазраванай кваліфікаваны па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж». Раней дзяўчына да крымінальнай адказнасці не прыцягвалася
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyatlauski-rayon