Увечары ў Асіповічах супрацоўнікі наркакантролю, ДАІ і мытні правялі спецаперацыю па затрыманні 18-гадовага мясцовага жыхара. У яго канфіскавалі больш за 600 грамаў альфа-PVP і мефедрону, а па месцы жыхарства — фасовачныя пакеты, вагі і грошы, атрыманыя ў выніку злачыннай дзейнасці.
Па інфармацыі МУС, малады чалавек працаваў на інтэрнэт-краму па продажы забароненых рэчываў і з’яўляўся ўдзельнікам злачыннага наркасіндыкату. Атрымліваў буйную партыю тавару, фасаваў яго на дробныя дозы і рабіў так званыя закладкі.
У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту, здзейснены арганізаванай групай.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/asipovichy
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal