У Мінску затрыманыя чарговыя «наркааптавікі». Мужчына і жанчына (36 і 38 гадоў) прыехалі з Ліды распаўсюджваць альфа-PVP. У кватэры, якая здымаецца, знойдзена больш за 500 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва.
Устаноўлена, што крымінальны дуэт забраў тавар з тайніка пад Дзяржынскам. Па інфармацыі УУС Мінскага аблвыканкама, ужо ў сталіцы дылеры зайшлі ў краму і... узважылі скрутак, каб ведаць яго дакладную вагу. Расфасаваць партыю і зрабіць закладкі перашкодзілі аператыўнікі. Для мужчыны гэта была першая «вылазка», для яго спадарожніцы — трэцяя.
На падазраваных распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту. Раней яны прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk