Іванаўская дзіцячая школа мастацтваў. Клас па вытворчым навучанні і тэхналогіі вырабу бандарскага посуду. Заняткі вядзе настаўнік майстар-разьбяр і бондар Алег БАЛУК, адзін з шасці настаўнікаў установы.
— Наша задача — прывіваць дзецям любоў да рамяства, даваць веды тэхналогіі апрацоўкі дрэва, рабіць працэс бондарства цікавым, карысным, — кажа малады, але ўжо вопытны настаўнік. — А яшчэ — абуджаць у падлеткавай душы сапраўднага творцу і жаданне быць прадаўжальнікамі справы майстравітых продкаў.
У школе навучаюцца 99 дзяцей. Дванаццаць дзяўчынак вучацца маляваць па дрэве, восемдзясят сем хлопчыкаў мараць стаць майстрамі драўляных спраў. Установа працуе ў дзве змены, дзеці наведваюць класы тройчы на тыдзень. Год таму тэхналогіі вырабу драўлянага посуду, якая бытуе ў горадзе Іванава і вёсцы Рылавічы, быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Школа ў Іванаве стала не толькі захавальніцай бондарскіх традыцый, але і кузняй майстроў.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya