Мастацкая выстава работ мастакоў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Будучая ўвасобленая рэальнасць» экспануецца ў філіяле Прэзідэнцкай бібліятэкі ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта, паведамілі ва ўстанове, перадае [1] БелТА.
«Дэкарацыя ў кіно патрэбна для таго, каб здымаць у ёй, а каб не здымаць яе. Яшчэ да таго, як мастак-пастаноўшчык прыступіць да працы, ён павінен мець уяўленне, як будзе знятая дэкарацыя і як потым гэтыя кадры будуць змантаваныя. Яго задача — стварыць унікальны візуальны свет фільма, які можа належаць толькі героям гэтай карціны. Праца мастака і аператара не павінна кідацца ў вочы гледачам, інакш гэта будзе дрэнная карціна», — адзначыла загадчыца філіяла Таццяна Лычагіна.
У выставачным праекце можна ўбачыць эскізы дэкарацый і касцюмаў да фільмаў «Белыя росы», «Сляды на вадзе», «Трымайся за аблокі», «Шляхціц Завальня, ці Беларусь у фантастычных апавяданнях», «Кіндэр-Вілейскае прывядзенне», «Снайпер-2: Тунгус», «Дзяржаўная мяжа»: фільм 9-ы «Кур’еры страху».
Па словах Таццяны Лычагінай, праца мастака ў кіно заключаецца ў аднаўленні на экране ўяўленняў пра эпоху, ва ўвасабленні рэальнасці, якую хацелі б убачыць гледачы. Такі падыход дае свабоду аўтарам фільма, калі яны хочуць распавесці гісторыю адносін людзей з мінулага, якая павінна быць зразумелая і блізкая нашым сучаснікам.
«Дзейнасць мастака-пастаноўшчыка не абмяжоўваецца пабудовай дэкарацый і пашывам касцюмаў. Самы цікавы этап пачынаецца падчас здымак фільма, калі прыходзіцца працаваць прама на пляцоўцы. Калі ў акцёраў не атрымліваецца пэўная сцэна і здымкі заходзяць у тупік, рэжысёр заўсёды можа папрасіць мастака прыдумаць выхад, каб ажывіць эпізод і дапамагчы акцёрам выцягнуць патрэбныя эмоцыі. Ён павінен прама на здымачнай пляцоўцы прыдумаць, як выказаць тую ці іншую ідэю ў „рэчавым“ парадку, з дапамогай прадметаў і пластыкі», — дадала яна.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/culture/view/kak-hudozhniki-belarusfilma-rabotali-nad-izvestnymi-kinokartinami-pokazyvaet-vystavka-v-minske-480704-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarusfilm-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/kinastudyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/mastaki
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[6] https://zviazda.by/be/tags/vystava