За спакушэнне падлеткаў і выраб дзіцячага порна затрыманы гамяльчанін, паведамілі ў МУС, перадае [1] БелТА.
На 23-гадовага хлопца выйшлі аператыўнікі. На працягу апошніх некалькіх гадоў ён схіляў непаўналетніх да вырабу парнаматэрыялаў.
«Малады чалавек знаёміўся са сваімі ахвярамі ў сацсетках, наўмысна прыніжаючы свой узрост. У перапісцы пераконваў хлопчыкаў рабіць інтымныя фота і высылаць яму. На сустрэчах у дачыненні да некаторых здзяйсняў распусныя дзеянні», — распавялі праваахоўнікі.
На дадзены момант вядома аб пяці пацярпелых з розных абласцей. Праваахоўнікі ўсталёўваюць іншых пацярпелых. У сацсетках мужчына перапісваўся з больш чым 2,5 тыс. чалавек, быў падпісаны на тэматычныя каналы, дзе шукаў дзіцячае порна.
Распачатыя крымінальныя справы за распусныя дзеянні, выраб і распаўсюджванне парнаматэрыялаў з выявай непаўналетняга.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/gomelchanin-zaderzhan-za-sovraschenie-podrostkov-i-izgotovlenie-detskogo-porno-480708-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/spakushenne-padletkau
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachae-porna
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnyya-spravy