У Беларусі чакаецца рост колькасці амбулаторных пацыентаў з COVID-19. Пра гэта паведаміў [1] міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».
«У большай ступені чакаем ўсплёску захворвання на амбулаторным звяне. Будуць працаваць кантактныя брыгады. Калі будзе той варыянт, які мы чакаем, гэта звычайная эпідэмічная сітуацыя, накшталт той, з якой мы сутыкаемся ў сувязі з грыпам», - заявіў міністр.
Паводле яго слоў, усе стацыянары знаходзяцца ў гатоўнасці, абноўленыя кіслародныя запасы.
Дзмітрый Піневіч удакладніў, што цяпер у краіне фіксуецца рост захворвання, у тым ліку ВРВІ. Пры гэтым экстраных мер пакуль не патрабуецца. Узровень шпіталізацыі складае не больш за 30% ад піка папярэдняй хвалі, у некаторых рэгіёнах-менш за 20%.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.tvr.by/videogallery/informatsionno-analiticheskie/panorama/vyezdnoe-soveshchanie-po-ukrepleniyu-bezopasnosti-strany-tempy-privivochnoy-kampanii-uskoryayutsya-n/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/pragnoz
[4] https://zviazda.by/be/tags/rost
[5] https://zviazda.by/be/tags/pinevich