Паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі казулі, якая аказалася у рацэ Бярэзіна каля в. Шчаткава Бабруйскага раёна,паступіла выратавальнікам 22 студзеня ў 13-10, гаворыцца [1] на сайце МНС.
Па прыбыцці да месца выкліку было ўстаноўлена, што ў палонцы р.Бярэзіна знаходзіцца дзікая жывёла і самастойна выбрацца з яе не можа.
Работнікі МНС з дапамогай выратавальнай дошкі і вяроўкі дасталі казулю з палонкі і даставілі на бераг.
Прэв’ю: МНС
Спасылкі
[1] https://mogilev.mchs.gov.by/novosti/377596/?_ga=2.132615118.1780074876.1642852305-69859803.1642258990
[2] https://zviazda.by/be/tags/babruyski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazulya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne