Беларуская біятланістка Дынара Алімбекава стала другой у жаночым мас-старце на сёмым этапе Кубка свету, які завяршыўся ў італьянскім Антхольцы, паведамляе [1] БелТА.
Да самага фінішу дыстанцыі працягласцю 12,5 км беларуска прэтэндавала на перамогу, але ў выніку саступіла пераможцы італьянцы Даратэі Вірэр 3,7 сек. пры адным стрэле міма. Італьянская біятланістка выйграла з вынікам 35 хв 58,7 сек., дапусціўшы два промахі на чатырох агнявых рубяжах.
Яшчэ адна беларуска Ганна Сола зарабіла 7 штрафных колаў і ў выніку апынулася толькі 26-й (+3 хв 06,4 сек.).
У сённяшняй мужчынскай эстафеце 4×7, 5 км зборная Беларусі заняла 12-е месца. Перамагла каманда Нарвегіі, другой фінішавала зборная Расіі, трэцяе месца занялі біятланісты Германіі.
Зараз вядучыя біятланісты планеты будуць рыхтавацца да галоўнага спаборніцтва сезона — XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/dinara-alimbekova-stala-vtoroj-v-mass-starte-etapa-kubka-mira-po-biatlonu-480808-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/kubak-svetu
[4] https://zviazda.by/be/tags/dynara-alimbekava