Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Юрый Наркевіч падзяліўся меркаваннем аб неабходнасці ўдзелу кожнага ў вызначэнні лёсу сваёй краіны:
— Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 студзеня 2022 г. № 14 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму» вызначаны дзень правядзення рэферэндуму — 27 лютага 2022 года, калі грамадзяне Беларусі павінны выказаць сваё меркаванне адносна таго, ці падтрымліваюць яны змены і дапаўненні Асноўнага Закона нашай краіны, — кажа парламентарый.
Ён звяртае ўвагу на тое, што Беларусь як сапраўдная дэмакратычная дзяржава робіць гэта адкрыта, паважаючы меркаванне кожнага грамадзяніна.
— Вельмі важна, што рэферэндум будзе праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання, — падкрэслівае Юрый Наркевіч.
Сенатар адзначае, што падчас работы дыялогавых пляцовак, сустрэч з працоўнымі калектывамі і зносін з людзьмі становіцца зразумелым, што жыхары рэспублікі станоўча ацэньваюць прапанаваныя змены Канстытуцыі, якая гарантуе развіццё правоў і свабод кожнага грамадзяніна з захаваннем сацыяльных гарантый.
Вольга АЛЯКСАНДРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[3] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-narkevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne