У Баранавічах ратавальнікі вывелі з палаючай кватэры трох чалавек — аднаго шпіталізавалі ў цяжкім стане, паведамілі [1] ў МНС.
Інцыдэнт у пяціпавярховым жылым доме па вул. Прытыцкага, 140 адбыўся гэтай ноччу. У 2.24 у Баранавіцкі ГРАНС паступіла паведамленне аб узгаранні ў кватэры на другім паверсе. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, эвакуіравалі з кватэры траіх чалавек — жанчыну 1990 года нараджэння і двух мужчын 1973 і 1978 гадоў нараджэння. Апошні, брат гаспадыні кватэры, шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу з атручэннем і апёкамі цела, галавы, рук і ног II і IV ступені. Усяго ў пацярпелага абпалена 50 працэнтаў цела.
Агонь знішчыў мэблю, маёмасць у памяшканні кухні, дымам закураны сцены і столь у кватэры. Прычына пажару высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://brest.mchs.gov.by/novosti/377657/?_ga=2.123407234.868371371.1643006623-630260662.1626067839
[2] https://zviazda.by/be/tags/baranavichy
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns