У Лідзе ад дзеянняў педафіла пацярпела сямігадовая дзяўчынка, паведамілі [1] ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Позна ўвечары 21 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу Лідскага райаддзела міліцыі паступіла паведамленне з медустановы аб тым, што для аказання дапамогі да іх дастаўлена сямігадовая дзяўчынка. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка зазнала сэксуальны і фізічны гвалт з боку сужыцеля яе маці.
Высветлілася, што 25-гадовы мужчына забраў дзіця з саду, прывёў дадому і наздзекаваўся. Маці тым часам знаходзілася на працы.
«Падазраваны затрыманы і прызнаецца ў зробленым. У момант учынення супрацьпраўных дзеянняў ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Малады чалавек раней неаднаразова судзімы», — расказалі ў міліцыі.
Узбуджана крымінальная справа.
Спасылкі
[1] https://grodno.mvd.gov.by/ru/news/3562
[2] https://zviazda.by/be/tags/lida
[3] https://zviazda.by/be/tags/pedafil
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal