У Мінску поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 860 647 чалавек, рэвакцынацыю — 72 343. Такія лічбы агучыла сёння старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Telegram-канал «Мінск. Афіцыйна».
«Тэмпы вакцынацыі ў Мінску дастатковыя. Адной дозай вакцыны ўжо прышчэпленыя 1 060 559 чалавек, поўны курс прайшлі 860 647 чалавек, рэвакцынацыю — 72 343, — праінфармавала Алена Богдан. — У асноўным зроблены акцэнт на вакцынацыю другім кампанентам. Сёння мы павінны актыўна даносіць да нашых грамадзян неабходнасць рэвакцынацыі, важнасць бустэрнай вакцынацыі — аднаразовай „Спадарожнікам Лайт“, каб стварыць дастатковы ўзровень напружанасці імунітэту».
Таксама пачата вакцынацыя дзяцей. І Алена Богдан заклікала бацькоў не чакаць, пакуль дзіця захварэе, не спадзявацца на тое, што вірус абміне яго бокам, а прыняць меры прафілактыкі, не марудзячы.
Паводле яе слоў, амбулаторна-паліклінічныя ўстановы сталіцы падрыхтаваліся да працы ва ўмовах уздыму захворвання СOVID-19. «Маюцца экспрэс-тэсты. Паліклінікі забяспечаныя дадатковымі кіслароднымі канцэнтратарамі», — удакладніла яна.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-minske-polnyj-kurs-vaktsinatsii-ot-covid-19-proshli-bolee-860-tys-chelovek-revaktsinirovany-72-tys-480935-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[5] https://zviazda.by/be/tags/revakcynacyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/alena-bogdan