zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Малюнак ката ў любой тэхніцы: НЦСМ запрашае да ўдзелу ў штогадовай выставе

  • 24.01.2022 15:18

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрыты прыём заявак на ўдзел у выставачным праекце «Джаз! Каты! Вясна!», паведамілі [1] ва ўстанове культуры.


Вясновы маштабны праект штогод рэалізуюць у НЦСМ. Тэматыка экспазіцыі прысвечана катам. Арганізатары тлумачаць свой выбар тым, што з вытокаў чалавечай гісторыі гэтыя пухнатыя стварэнні цесна звязаны з людзьмі. «Яны ж натхнялі мастакоў ва ўсе часы як прафесіяналаў, так і аматараў. А рытмы джаза, якія традыцыйна суправаджаюць выставу, прагоняць зімовую меланхолію», — расказалі яны.

«Прыняць удзел у выстаўцы можа любы аўтар мастацкага твора, дзе будзе адлюстраваны кот або котка. Прымаюцца работы, выкананыя ў любой тэхніцы і матэрыяле (акрамя фатаграфіі). Фота для разгляду арганізатарамі выставы трэба адпраўляць на электронны адрас artmoderncenter@gmail.com», — расказалі ў цэнтры.

У заяўцы неабходна ўказаць імя і прозвішча аўтара, узрост, назву працы, год стварэння, матэрыял і памеры працы. Не забудзьцеся дадаць кантактны тэлефон для сувязі. Фатаграфія твора не павінна перавышаць памер 1 Мб.

Адправіць заяўку неабходна да 18 лютага. Адкрыццё запланавана на 3 сакавіка на адрас вул. Някрасава, 3.

Прэв’ю: pixabay.com
Тэгі:
  • НЦСМ [2]
  • «Джаз! Каты! Вясна!» [3]
  • выставачны праект [4]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by
Обслуживание в
weba.

Спасылкі
[1] http://ncsm.by/calendar/open-call-dzhaz-koty-vesna
[2] https://zviazda.by/be/tags/ncsm
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzhaz-katy-vyasna
[4] https://zviazda.by/be/tags/vystavachny-praekt