Авіякампанія «Белавія» 25 студзеня з 9.30 да 23.59 праводзіць распродаж квіткоў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на сайт перавозчыка. У акцыі ўдзельнічаюць усе прамыя напрамкі рэгулярнай сеткі.
«Квіткі па тарыфе „Прома“ можна купіць у мабільным дадатку Belavia і на сайце авіякампаніі. Перыяд падарожжа па першым палётным купоне — з 25 студзеня па 26 сакавіка. Пры куплі квітка туды-назад зваротны вылет павінен адбыцца цягам 30 дзён з даты першага палёту», — гаворыцца ў паведамленні.
Да куплі па спецыяльных цэнах даступныя наступныя напрамкі: Масква, Санкт-Пецярбург, Сочы, Краснадар, Нур-Султан, Алматы, Ерэван, Стамбул, Батумі, Тбілісі, Кутаісі, Тэль-Авіў, Баку, Дубай, Ташкент. Білет з Мінска ў Маскву, напрыклад, можна набыць ад 36 еўра, цана ў абодва бакі складзе ад 57 еўра.
Як падкрэслілі ў авіякампаніі, колькасць квіткоў па тарыфным брэндзе «Прома» абмежаваная. «Магчымая камбінацыя тарыфу „Прома“ з іншымі тарыфнымі брэндамі. Звяртаем увагу, што для квіткоў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, адсутнічае магчымасць змены даты і часу вылету і афармлення вяртання грашовых сродкаў», — адзначылі ў «Белавія».
Перад купляй білетаў авіяперавозчык рэкамендуе ўважліва азнаёміцца з правіламі ўезду ў краіну прызначэння.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belavia-rasprodaet-bilety-po-vsem-napravlenijam-481055-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/aviyakampaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kvitki
[5] https://zviazda.by/be/tags/rasprodazh
[6] https://zviazda.by/be/tags/taryfy