На сумесным пасяджэнні прэзідыума Мінскага абласнога Савета дэпутатаў і Мінаблвыканкама сёння абралі 13 членаў абласной камісіі па рэферэндуме. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама, перадае [1] БелТА.
«На сумесным пасяджэнні разгледзелі пытанне аб абранні абласной камісіі па рэферэндуму. Усяго паступіла 16 прапаноў, з іх трох кандыдатаў накіравалі палітычныя партыі, сем — грамадскія аб’яднанні і шэсць прапаноў паступілі ад грамадзян шляхам падачы заяў. Сумесным рашэннем абраныя 13 членаў абласной камісіі па рэферэндуму», — распавялі ў прэс-службе.
У рэгіянальную камісію ўвойдуць прадстаўнікі РГА «Белая Русь», Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, Беларускага Фонду міру, Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Камуністычнай партыі Беларусі і іншыя.
Рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю прызначаны на 27 лютага.
Фота Мінаблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-minoblispolkome-izbrali-13-chlenov-komissii-po-referendumu-481084-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[3] https://zviazda.by/be/tags/minablvykankam-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaya-rus-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/kamisiya