Электаральная актыўнасць беларусаў — наша самабытнасць і традыцыя, заявіла журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Лілія Ананіч, перадае [1] БелТА.
«У нас у гэтым і ёсць наша самабытнасць і традыцыя. Успомніце савецкі перыяд. Кожныя выбары былі святам. Калі мы ідзём на выбары, галасуем на рэферэндуме — мы думаем аб развіцці сваёй краіны. Мы тым самым змацоўваем сваё адзінства, у тым ліку і ў гэты дзень», — сказала Лілія Ананіч.
Паводле яе слоў, падзеі апошняга часу паказалі, што менавіта дзякуючы адзінству народа пад сілу пераадолець любыя перашкоды. «І сёння пасля падзей 2020 года ў Беларусі, казахстанскага варыянта, які зусім нядаўна ля нашых граніц дыхаў нам у спіну, я проста ўпэўнена, што беларускі народ пойдзе на рэферэндум, выбарчыя ўчасткі і аддасць свой голас за змяненні і дапаўненні ў Асноўны закон. А, значыць, за палітыку, якую праводзіць у нашай краіне Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Гэта будзе не толькі галасаванне за Канстытуцыю, але і за цяперашнюю ўладу — улада, якая забяспечыла суверэннае развіццё краіны і якая гатова дапамагчы і будучым пакаленням мець такую ж краіну — справядлівую, сацыяльна арыентаваную, моцную і паважаную ў свеце», — дапоўніла парламентарый.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/deputat-elektoralnaja-aktivnost-belorusov-nasha-samobytnost-i-traditsija-481221-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi