Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэта вырашылі 150-гадовую задачу, якая тычыцца размяшчэння ферзя ў шахматах. І ўпарта працуючы шмат гадоў над варыянтамі, матэматыкі змаглі распрацаваць алгарытм атрымання толькі прыблізнага адказу, паведамляе [1] МИР24.
Гэтую задачу ў 1848 годзе была прапанавана ў нямецкім шахматным часопісе. Над ёй біліся самыя светлыя розумы таго часу, але адказ быў атрыманы толькі праз два гады. У 1869-м была прапанавана яшчэ больш маштабная версія дадзенай задачы, адказ на якую навукоўцы знайшлі толькі ў мінулым годзе. Яе сэнс складаецца ў тым, каб знайсці лік камбінацый размяшчэння n ферзя на дошцы памерам n на n клетак. Матэматыкі падлічылі, што існуе каля 0,143n у n-ай ступені спосабаў размясціць дадзеныя фігуры так, каб ні адна з іх не знаходзілася пад атакай іншай.
Як ужо было сказана раней, навукоўцы ўсё роўна не змаглі атрымаць дакладны адказ, а лік 0,143 паказвае толькі на сярэдні ўзровень нявызначанасці магчымага выніку. Спачатку была вызначана ніжняя мяжа колькасці магчымых канфігурацый, а потым ужыты метад максімуму энтрапіі, каб знайсці верхнюю мяжу.
Дакладны адказ, мяркуюць матэматыкі, знаходзіцца недзе паміж двума межамі ў адносна невялікай прасторы варыянтаў. Па словах навукоўцаў, тэарэтычна можна яшчэ больш наблізіцца да гэтага значэння.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://mir24.tv/news/16493422/uchenye-reshili-150-letnyuyu-zadachu-o-razmeshchenii-ferzei-v-shahmatah
[2] https://zviazda.by/be/tags/shahmaty
[3] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[4] https://zviazda.by/be/tags/matematyka