У Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы гэтай вясной плануюць завяршыць рэканструкцыю сістэмы падачы кіслароду, паведаміў [1] БелТА галоўны ўрач ЦРБ Віктар Майсюк.
«Пачалі мадэрнізацыю ў кастрычніку. Цяпер работы працягваюцца. Па дагаворы, газіфікатары павінны быць устаноўлены да красавіка. Але мы плануем зрабіць у больш раннія тэрміны. Як запэўніваюць будаўнікі, гэта можа адбыцца ў лютым», — расказаў Віктар Майсюк. Усе працы праводзяцца за рахунак абласнога бюджэту. На гэтыя мэты выдзелена Br855 тыс.
Рэканструкцыя ў бальніцы падзелена на дзве чаргі. На першым этапе кісларод правялі да інфекцыйнага корпуса. Цяпер там выведзены 30 кіслародных кропак з магчымасцю раздвойвання. Другі этап прадугледжвае закупку двух газіфікатараў аб’ёмам па 3 т.
«Наша кіслароднае забеспячэнне нашмат палепшыцца. Цяпер можам працаваць на балоннай сістэме. Потым пяройдзем на газіфікатары і ўжо пры неабходнасці будзем выкарыстоўваць балоны», — растлумачыў галоўны ўрач. З кіслароднай станцыі лячэбны газ паступае да асноўнага і інфекцыйнага карпусоў бальніцы.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/stolinskaja-bolnitsa-planiruet-vesnoj-zavershit-rekonstruktsiju-sistemy-podachi-kisloroda-481233-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/stolinskaya-balnica
[3] https://zviazda.by/be/tags/sistema-padachy-kislarodu
[4] https://zviazda.by/be/tags/rekanstrukcyya