Распаўсюджванне амікрон-штаму каранавіўсу, рост коштаў на энерганосьбіты, спад у сектары нерухомасці Кітая і больш павольнае, чым чакалася, аднаўленне прыватнага спажывання абмяжоўваюць перспектывы глабальнага эканамічнага росту. Пра гэта гаворыцца ў студзеньскім дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, паведамляе [1] Euronews.
У дакладзе МВФ перагледзеў прагнозы па росце сусветнай эканомікі ў бок паніжэння. Так, згодна з новымі ацэнкамі, у бягучым годзе тэмпы росту сусветнага ВУП складуць 4,4 працэнта, у кастрычніцкім прагнозе гэты паказчык быў роўны 4,9 працэнта. У краінах еўразоны ВУП дадасць 3,9 працэнта.
«У пачатку трэцяга года пандэміі колькасць загінуўшых павялічылася да 5,5 млн, а спадарожныя эканамічныя страты, як чакаецца, да канца 2024 года складуць каля $13,8 трлн», — заявіла першы намеснік дырэктара-распарадчыка МВФ Гіта Гапінат.
У МВФ таксама ўказалі на магчымасць з’яўлення глабальных рызык, паколькі геапалітычная напружанасць застаецца высокай, а надзвычайная сітуацыя ў сферы клімату, якая працягваецца, азначае, што верагоднасць буйных стыхійных бедстваў застаецца павышанай.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://ru.euronews.com/2022/01/25/imf-gdp-forecast-downgraded-because-of-omicron
[2] https://zviazda.by/be/tags/vup
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika
[4] https://zviazda.by/be/tags/mvf