У Бераставіцкім раёне няўдалы абгон прывёў да лабавой аварыі. У ДТЗ ёсць пацярпелы, паведамілі [1] ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя на трасе Р99 здарылася раніцай 25 студзеня. Вадзіцель «Джылі» рухаўся ў бок Вялікай Бераставіцы. У нейкі момант ён вырашыў абагнаць спадарожны транспарт.
«54-гадовы вадзіцель не пераканаўся ў бяспецы манеўру і пры выездзе на сустрэчную паласу сутыкнуўся з аўтамабілем «Вольва», — расказалі ў ДАІ.
Пасля аварыі вадзіцеля «Джылі» з пераломам шчыкалаткі даставілі ў медустанову. Усе абставіны аварыі высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://vk.com/grodnogai?w=wall-70041595_19106
[2] https://zviazda.by/be/tags/berastavicki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai-uus-grodzenskaga-ablvykankama