Днём у гарадскую бальніцу з траўмай звярнуўся 27-гадовы брэстаўчанін, які растлумачыў, што параніўся дома, разбіўшы нагой шкляныя дзверы. Абследаваўшы пацыента, медыкі паведамілі, што рану неабходна зашываць.
Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, такое рашэнне чамусьці не спадабалася мужчыну: ён дастаў нож, пачаў размахваць ім перад персаналам прыёмнага пакою і пагражаць забойствам 22-гадовай фельчарцы брыгады хуткай дапамогі.
Міліцыянеры, якія прыбылі на выклік, затрымалі буйнага пацыента. Па выніках агляду ён знаходзіўся ў стане алкагольнага апянення (1,4 праміле). Яго дзеянням дадзена прававая ацэнка, заведзена крымінальная справа за асабліва злоснае хуліганства.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[3] https://zviazda.by/be/tags/asabliva-zlosnae-huliganstva