Аварыя адбылася ўвечары. Па папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы кіроўца маршрутнага таксі «Mercedes Benz» пры падездзе да скрыжавання Будаўнікоў-Чкалава не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і здзейсніў наезд на аўтамабіль «Lexus», які ехаў наперадзе.
Па інфармацыі УУС Вцебскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ тры пасажыры маршрутнага таксі (44, 29 і 37 гадоў) атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў медустанову. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-vcebskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/avaryya