Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2022 год. Адпаведны ўказ нумар 18 кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 студзеня, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, перадае [3] БелТА.
З улікам інвестыцыйных магчымасцей рэспубліканскага бюджэту праграмай прадугледжваецца канцэнтрацыя сродкаў на аб’ектах, уводзімых у эксплуатацыю ў 2022 годзе, і на пераходных аб’ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.
На фінансаванне будаўніцтва 157 аб’ектаў, уключаных у праграму, у 2022 годзе прадугледжана Br695 млн, з іх Br275 млн — на праекты вытворчай сферы, накіраваныя на дасягненне станоўчага эканамічнага эфекту. У бягучым годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 48 аб’ектаў.
У адпаведнасці з праграмай у 2022 годзе намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 18 аб’ектаў, у тым ліку завода па вытворчасці вакцыны ў вёсцы Доўжа Віцебскай вобласці, ачышчальных збудаванняў Мінскага вытворчага гарбарнага аб’яднання, інфраструктуры пунктаў пропуску на дзяржаўнай граніцы.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-zatsverdziu-dzjarzhaunuju-investpragramu-na-2022-god-109775-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[7] https://zviazda.by/be/tags/investpragrama
[8] https://zviazda.by/be/tags/2022-god