Нутрыцыёлаг Кацярына Мураўская заявіла [1] РИА Новости, што рэгулярнае ўжыванне куркумы садзейнічае нармалізацыі работы печані і страўнікава-кішачнага тракту.
Яна адзначыла, што куркума — натуральны антысептык і антыбактэрыйны сродак. «Да таго ж натуральны дэтаксікант печані, валодае выяўленым антыракавым дзеяннем. Са старажытнасці выкарыстоўваецца ў Азіі як сродак нумар адзін пры любых відах хвароб печані», — заявіла Мураўская.
Спецыяліст дадала, што куркума стымулюе жоўцевы пузыр, садзейнічае наладжванню стрававання. Акрамя таго, гэтая спецыя стымулюе працу мозгу. Аднак супрацьпаказана тым, у каго ёсць алергія, а таксама пры прыёме антыдыябетычных лекаў", — падзялілася спецыяліст.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://rsport.ria.ru/20220127/kurkuma-1769705260.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/harchavanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[4] https://zviazda.by/be/tags/kurkuma