Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, член Канстытуцыйнай камісіі аб зменах і дапаўненнях у Асноўны Закон краіны:
— Абвешчаная дата правядзення ўсенароднага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Само жыццё даказала, што змены наспелі і іх неабходна замацаваць на ўзроўні Асноўнага Закона краіны, — кажа сенатар.
Яна звяртае ўвагу, што ўдзельнічаць у распрацоўцы гэтага дакумента шляхам накіравання сваіх прапаноў мог кожны: была разгорнутая дастатковая колькасць пляцовак для збору прапаноў і заўваг, у Савеце Рэспублікі дзейнічала грамадская прыёмная, куды грамадзяне маглі бесперашкодна звярнуцца і выказаць сваё меркаванне.
Паводле яе слоў, такой магчымасцю скарысталіся многія: у канстытуцыйную камісію і працоўную групу было пададзена каля сямі тысяч прапаноў.
— Гэты вялікі масіў быў прааналізаваны спецыялістамі, і частка канструктыўных ідэй, безумоўна, знайшла сваё адлюстраванне ў праекце змененай Канстытуцыі, — акцэнтуе ўвагу Таццяна Рунец. — Акрамя таго, частка прапаноў будзе ўлічаная пры распрацоўцы нарматыўных прававых актаў, законаў і падзаконных актаў, якія прымаюцца ў развіццё Асноўнага Закона.
Як падкрэсліла сенатар, арганізаванае шырокае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пацвярджае выкананне прынцыпаў дэмакратыі і народаўладдзя ў нашай краіне:
— Усе лёсавызначальныя рашэнні прымаюцца калегіяльна з улікам меркавання ўсіх бакоў і зацвярджаюцца большасцю галасоў жыхароў Беларусі.
Менавіта таму, адзначае суразмоўніца, важна скарыстацца правам вольнага волевыяўлення і зрабіць свой выбар у імя развіцця роднай краіны, яе росквіту і ўмацавання пазіцый у свеце ў сітуацыі геапалітычнай напружанасці.
— Мы, народ Беларусі, павінны вызначыць лёс і будучыню нашай Радзімы без падказак і настаўленняў звонку, выказаўшы сваё меркаванне на ўчастках для галасавання на ўсенародным рэферэндуме 27 лютага, — рэзюмуе Таццяна Рунец.
Вольга АНУФРЫЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-runec
[6] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne