Сенатар Васіль МАРКЕВІЧ узначальвае адкрытае акцыянернае таварыства «Птушкафабрыка «Дружба». Прадпрыемства зараз — найбуйнейшы ў Беларусі вытворца мяса птушкі і прадукцыі з яго. На прадпрыемствах-складніках і філіялах гіганта працуе зараз 3708 чалавек. На тэрыторыі гаспадаркі знаходзіцца 62 населеныя пункты.
Фактычна кожны дзень кіраўнік і сенатар сустракаецца з калектывам аднаго з падраздзяленняў, а таксама насельніцтвам адной з вёсак. Апошнім часам такія сустрэчы праходзілі ў вёсках Карчова, Застарынне, Сеўрукі, Прыазёрная. Адно з галоўных пытанняў сустрэч-гутарак — удзел у найважнейшай электаральнай кампаніі — рэферэндуме па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Як заўважыў памочнік члена Савета Рэспублікі Дзяніс Дамарад, людзі найбольш задаюць пытанняў па змесце дапаўненняў і змяненняў Канстытуцыі, але абавязкова размова заходзіць пра грамадзянскі абавязак кожнага. Апошні заключаецца ў тым, каб прыйсці і сваім голасам абазначыць змест будучага Асноўнага Закона, па якім нам жыць у найбліжэйшай будучыні.
— На гэтым тыдні праводзіў прыём грамадзян, — сказаў карэспандэнту сенатар Васіль Маркевіч. — Тры пытанні датычылі розных аспектаў работы ўстаноў аховы здароўя. З наведвальнікамі мы гаварылі таксама пра дапаўненне да артыкула 45 пра адказнасць кожнага грамадзяніна за захаванне ўласнага здароўя. Гэта насамрэч вялікая шматгранная праблема, якая падразумявае выхаванне, узровень культуры і свядомасці чалавека. І калі мы запісваем гэта ў Канстытуцыю, то задаём пэўны стымул грамадству. А канчаткова запісаць можна толькі галасаваннем, удзелам кожнага. На тым мы і сышліся з удзельнікамі прыёму.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/vasil-markevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/senatar
[6] https://zviazda.by/be/tags/aat-ptushkafabryka-druzhba