З усіх штамаў, якія цыркулююць у Мінску, на амікрон прыпадае 80 працэнтаў, расказала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач сталіцы Святлана Ярмак, перадае [1] БелТА.
«У Мінску, як і ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, назіраецца рост захворванняў на вострыя рэспіраторныя інфекцыі і каранавірус. Гэта чакана. З усіх штамаў, якія былі выяўлены ў хворых, на амікрон прыпадае 80 працэнтаў. Паводле даных сусветных даследаванняў, у лютым ён заменіць іншыя, якія цыркулявалі і пераважалі ў грамадстве раней. На шчасце, ён не такі патагенны, як іншыя», — расказала Святлана Ярмак.
Яна нагадала, што да асноўных сімптомаў пры захворванні амікрон-штамам адносяцца боль у горле, чханне, насмарк, у некаторых адзначаецца нязначнае павышэнне тэмпературы, ламота і слабасць.
Галоўны спосаб абараніць сябе ад цяжкага праходжання COVID-19 — вакцынацыя. Дзякуючы ёй хвароба праходзіць значна лягчэй і хутчэй. «Заўважылі, што з прышчэпкай грамадзяне хварэюць на каранавірус літаральна на працягу пяці дзён, пры гэтым ён праходзіць як вострая рэспіраторная інфекцыя. Дапоўню, што пасля ў тых, хто перахварэў, практычна не назіраецца ўскладненняў накшталт пнеўманіі, розных непрыемных пабочных эфектаў», — заўважыла галоўны санітарны ўрач.
Разам з тым людзям не трэба забываць пра іншыя метады прафілактыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Гэта сацыяльнае дыстанцыраванне, выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання, гігіена рук.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/glavnyj-sanvrach-minska-zajavila-o-dominirovanii-omikron-shtamma-v-stolitse-481513-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/amikron-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/galouny-sanitarny-urach-minska
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus