У Беларусі за суткі пры пажарах загінулі чатыры чалавекі. Пра гэта БелТА паведамілі [1] ў МНС.
«27 студзеня ў 16.47 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым драўляным доме ў в.Хатомель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць, пашкоджаны сцены, у агні загінуў гаспадар дома 1962 года нараджэння», — расказалі ў ведамстве. Прычына пажару высвятляецца.
У гэты ж дзень таксама ў Брэсцкай вобласці ў 21.23 ратавальнікам паведамілі аб узгаранні ў жылым драўляным доме ў в.Рэчыца Бярозаўскага раёна. Пры тушэнні знойдзены загінулы сужыцель гаспадыні дома 1978 года нараджэння.
27 студзеня ў 06.24 паступіла інфармацыя аб пажары жылога дома ў в. Вялікая Жорнаўка Гродзенскага раёна. Там загінуў гаспадар дома 1927 года нараджэння. Таксама яшчэ адзін пажар з гібеллю чалавека здарыўся ў Магілёўскім раёне.
Прычыны здарэння высвятляюцца.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-belarusi-za-sutki-pri-pozharah-pogibli-chetyre-cheloveka-481645-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc