Маршрут праз польскі пагранпераход «Кукурыкі» на раніцу 28 студзеня застаецца самым загружаным на шляху ў краіны Еўрасаюза, паведамілі [1] ў Дзяржпагранкамітэце.
Польскі напрамак на дадзены момант самы загружаны ў перавозчыкаў. Супрацоўнікі пагранпераходаў на гэтым участку за мінулыя суткі аформілі 62 працэнты фур ад нормы. А на маршруце праз «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы») на 10.00 назіралася чарга з 800 аўтамабіляў.
У Літву накіравалася 70% грузавікоў ад прапускной здольнасці. Найбольшая колькасць фур адзначаецца на шляху праз «Мядзінінкай» (з беларускага боку — «Каменны Лог») — 380 аўто.
Супрацоўнікі латвійскіх пунктаў пропуску выканалі дамоўленасці па афармленні вялікагрузаў на 85%. Самы загружаны шлях пралягае праз «Сілене» (з беларускага боку — «Урбаны») — больш за 390 фур.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/gpk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kazlovichy
[4] https://zviazda.by/be/tags/litva