З заявай у міліцыю звярнулася 28-гадовая жыхарка Смалявіч. Яна паведаміла, што яе былы малады чалавек ажыццяўляе несанкцыянаваны доступ да яе акаўнта ў сацыяльнай сетцы, электроннай пошты і сайта знаёмстваў.
Дзяўчына расказала, што раней яны пражывалі разам, і яна неаднаразова заходзіла з яго тэлефона ў свой уліковы запіс. Пасля расстання мужчына вырашыў скарыстацца гэтым і нашкодзіць былой каханай, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Праваахоўнікі ўстанавілі, што 32-гадовы барысаўчанін з выкарыстаннем свайго мабільнага тэлефона зайшоў у акаўнт у сацыяльнай сетцы і выдаліў усе відэа і падпіскі дзяўчыны. Даведаўшыся, што дзяўчына зарэгістраваная на сайце знаёмстваў, аўтарызаваўся ў яе профілі і вёў перапіску з яе старонкі, прапануючы паслугі інтымнага характару за грашовую ўзнагароду. Пры спробах заяўніцы выдаліць акаўнт падазраваны зноў яго аднаўляў і працягваў перапіску.
У адносінах да падазраванага следчымі распачата крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[2] https://zviazda.by/be/tags/smalyavichy