Абноўлены сталічны стадыён «Дынама-Юні» упершыню прыме паядынак за футбольны Суперкубак Беларусі, паведамляе [1] БелТА.
У матчы адкрыцця новага футбольнага сезона 5 сакавіка сустрэнуцца чэмпіён Беларусі салігорскі «Шахцёр» і ўладальнік Кубка краіны барысаўскі БАТЭ. Пачатак сустрэчы а 15.00. Год таму гэтыя ж сапернікі таксама сустракаліся паміж сабой у паядынку за першы трафей сезона і тады на полі ФК «Мінск» футбалісты «Шахцёра» упершыню заваявалі Суперкубак, перамогшы барысаўчан у серыі пасляматчавых пенальці.
БАТЭ з’яўляецца сяміразовым уладальнікам Суперкубка Беларусі, тройчы гэты трафей бралі футбалісты брэсцкага «Дынама», па разе — «Шахцёр» і «Гомель».
Раней сустрэчы за Суперкубак шэсць разоў праходзілі на полі ФК «Мінск», пяць матчаў адбылося ў сталічным футбольным манежы і адзін на полі пінскага стадыёна «Хваля».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/minskij-stadion-dinamo-juni-vpervye-primet-match-za-futbolnyj-superkubok-belarusi-481802-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tadyyon-dynama-yuni
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/superkubak