Беларускія біятланісты апрабавалі лыжную трасу ў алімпійскім Пекіне, паведаміў [1] БелТА шэф беларускай місіі Аляксандр Гагіеў.
Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Раман Ялетнаў, Мікіта Лабастаў і Максім Варабей правялі трэніроўку на незнаёмай трасе. Другую трэніроўку спартсмены, магчыма, правядуць у трэнажорнай зале, усё залежыць ад доступу на лыжную трасу. Камандзе ўжо вызначылі раздзявалкі, якія спартсмены будуць абжываць. Суседзі беларускіх біятланістаў — нарвежцы і фіны.
Аляксандр Гагіеў таксама паведаміў, што, на жаль, медыцынскі груз беларускай дэлегацыі затрымаўся ў дарозе: «Сёння доўга высвятлялі, у чым праблема, і быццам заўтра раніцай медгруз, а таксама спецыяльнае абсталяванне для біятланістаў павінна прыбыць да нас».
Жаночы складальнік зборнай Беларусі па біятлоне — алімпійскія чэмпіёнкі Пхенчхана-2018 у эстафеце Дзінара Алімбекава і Ірына Лешчанка, а таксама Ганна Сола, Алена Кручынкіна і Аліна Пільчук — павінны сёння выляцець у Пекін з Мілана.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/belorusskie-biatlonisty-oprobovali-trassu-v-pekine-481778-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/biyatlon
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyski-pekin