Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, адзначыў важнасць і актуальнасць ініцыятывы Генеральнай пракуратуры па маштабным расследаванні злачынстваў супраць беларускага народа, перадае [1] БелТА.
Прэзідэнт адзначыў важнасць і актуальнасць ініцыятывы Генеральнай пракуратуры па маштабным расследаванні злачынстваў супраць беларускага народа. Сёння выяўляюцца новыя факты гітлераўскай акупацыі. «Размова ідзе пра мэтанакіраваную нацысцкую палітыку генацыду на тэрыторыі Беларусі. Яе крывавы вынік — знішчэнне больш як 3 мільёнаў жыхароў», — падкрэсліў ён.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вельмі важна, каб сабраны масіў сведчанняў відавочцаў ваенных злачынстваў, вынікаў экспертыз і раскопак не лёг мёртвым грузам на архіўныя паліцы. Нельга дапусціць сцірання злачынстваў фашыстаў і іх памагатых з памяці. Гучней за тысячу слоў пра іх злачынствы расказваюць помнік дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Чырвоны Бераг і іншыя сумныя мясціны на нашай зямлі.
«Мы будзем дабівацца прызнання і асуджэння генацыду беларускага народа на міжнародным узроўні», — заявіў беларускі лідар.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/prezident-adznachyu-vazhnasts-rassledavannja-zlachynstvau-suprats-belaruskaga-naroda-u-gady-vav-109884-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu
[4] https://zviazda.by/be/tags/vav