Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абазначыў важнасць з’яднанасці ў дасягненні мэт, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае [1] БелТА.
Прэзідэнт адзначыў каласальную хуткасць змяненняў у свеце: «У такіх умовах ад кожнага з нас неабходны максімальная канцэнтрацыя намаганняў, стараннасць і дысцыпліна. Патэнцыял зладжанай работы трэба мабілізаваць неадкладна, асабліва ў эканамічнай сферы».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што эканоміка — справа не толькі ўрада, Нацбанка і мясцовых улад. Праваахоўная сістэма таксама непасрэдна завязана на рэалізацыі гаспадарчых задач. «Трэба спыніць усялякія непатрэбныя праверкі. Не перашкаджайце людзям працаваць, але з каго трэба спытаць, спытайце. Пытанні карупцыі ніхто не здымаў», — сказаў ён.
«Непарушным пастулатам павінна быць справядлівасць правасуддзя. Патрабую, каб следства вялося максімальна адказна, падазроныя ў эканамічных злачынствах браліся пад варту толькі ў выключных выпадках», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-pra-vazhnasts-zladzhanaj-raboty-109924-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu