Спартсменам на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне будзе дазволена зняць маскі, паведамілі [1] БелТА ў прэс-службе НАК Беларусі.
Для цырымоніі ўзнагароджання ковід-пратакол адаптаваны такім чынам, каб спартсмены маглі падзяліцца сваімі эмоцыямі з усім светам падчас такой значнай падзеі ў сваёй кар’еры. Відэааператары і фотакарэспандэнты атрымаюць магчымасць захаваць моманты трыўмфу. На Гульнях у Пекіне будуць працаваць фотакарэспандэнты БелТА.
Пасля цырымоніі спартсмены змогуць яшчэ раз зняць маскі, каб зрабіць індывідуальныя ці камандныя фатаграфіі. Выконваючы пры гэтым сацыяльную дыстанцыю ад прадстаўнікоў СМІ і іншых атлетаў.
XXIV зімовая Алімпіяда пройдзе ў Пекіне з 4 па 20 лютага.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/sportsmenam-na-olimpiade-razreshat-snimat-maski-481925-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni
[3] https://zviazda.by/be/tags/nak
[4] https://zviazda.by/be/tags/pekin