Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пажаданне членам Нацыянальнай дэлегацыі на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [2] БелТА.
«Лічаныя дні застаюцца да пачатку зімовай Алімпіяды 2022 года ў Пекіне, якую з нецярпеннем чакае ўвесь свет. Мара кожнага спартсмена і трэнера — п’едэстал Алімпійскіх гульняў, але вяршыня пакараецца толькі тым, хто ўпарта працуе і цвёрда верыць у сябе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што перад беларускімі спартсменамі стаіць важная і адказная задача. «Трэба выкласціся па максімуму і паказаць усяму свету, што беларусы ўмеюць перамагаць. Умеюць змагацца прыгожа, сумленна і годна, паважаючы супернікаў і з гонарам праслаўляючы Радзіму. Веру ў нашу каманду і ў кожнага з вас. Памятаеце, уся краіна хварэе за алімпійцаў і чакае спартыўных подзвігаў у імя Беларусі. Хай вам спадарожнічае поспех на снежных стадыёнах і лядовых арэнах алімпійскага Пекіна і спраўдзяцца самыя смелыя мары!» — пажадаў Прэзідэнт.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/president/view/verju-v-komandu-i-v-kazhdogo-iz-vas-lukashenko-napravil-naputstvie-belorusskim-olimpijtsam-482410-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/xxiv-zimovyya-alimpiyskiya-gulni-u-pekine
[6] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyada