У гэтым перакананы старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, які напрыканцы мінулага тыдня ўдзельнічаў у пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў фармаце відэаканферэнцыі.
Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч. У ліку ўдзельнікаў — намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Як паведамілі ў профільнай камісіі, на пасяджэнні былі разгледжаны вынікі дзейнасці сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны летась і задачы, якія пастаўлены на бягучы год. У цэнтры ўвагі таксама — напрамкі развіцця сістэмы сацыяльнай падтрымкі, рэалізацыі нацыянальнай палітыкі ў інтарэсах пажылых грамадзян, пытанні рынку працы.
Сенатар адзначыў, што ў цэнтры ўсіх пытанняў, якімі займаюцца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і органы, што ўваходзяць у яго структуру, стаіць чалавек і якасць жыцця людзей у нашай краіне. Гэта дэмаграфія, садзейнічанне занятасці насельніцтва, аплата працы, пенсіі і сацыяльнае забеспячэнне. Вельмі важна, каб у поле зроку міністэрства на найбліжэйшую перспектыву было вырашэнне ўсіх гэтых задач.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/viktar-liskovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-pastayannay-kamisii-saveta-respubliki-pa-adukacyi-navucy-kultury-i-sacyyalnym
[4] https://zviazda.by/be/tags/videakanferencyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-pracy-i-sacyyalnay-abarony