Як сумясціць маладосць з адказнасцю кіраўніка? Ці лёгка быць медыйнай персонай? За што варта паважаць мужчын? Якое значэнне ў жыцці мае поспех? Аб гэтым і не толькі размаўляем з самым маладым дырэктарам у гісторыі Нацыянальнай школы прыгажосці кіраўніцай уласнага мадэльнага агенцтва Бажэнай Ярэміч.
Студэнтка факультэта міжнародных адносін БДУ Яна Якубовіч не толькі цудоўна вучыцца, яна яшчэ рэгулярна атрымлівае перамогі на спартыўных турнірах. У свае 20 гадоў міжнародны гросмайстар па шашках Яна Якубовіч заваявала ўжо больш за 100 медалёў, кубкаў і дыпломаў.
— Раней я адчувала страх перад моцным сапернікам, — прызнаецца Яна Якубовіч. — Сёння ўжо не звяртаю ўвагі, хто перада мной. Хоць да кожнай гульні, безумоўна, прадумваю стратэгію. Напярэдадні паядынку стараюся добра выспацца, звычайна за паўтары-дзве гадзіны не ем. У час турніру не займаюся нічым, акрамя шашак. Лічыцца, што жанчыны-шашысты, як правіла, гуляюць на нічыю. Я заўсёды гуляю на перамогу, імкнуся абвастрыць сітуацыю на дошцы. У мяне хутчэй мужчынскі, агрэсіўны стыль гульні. Імкнуся «адключыць» эмоцыі і цалкам сканцэнтравацца на прасторы шашачнай дошкі, — дзеліцца ў размове з журналістам «Алесі» дзяўчына.
Здаецца, што гэта аксіёма — любоў да свайго дзіцяці закладзеная ў кожнай з жанчын самой прыродай. Аднак у рэальным жыцці часам сустракаеш такіх дачок Евы, якія сваімі паводзінамі абвяргаюць гэта, і гісторыя ведае дастаткова прыкладаў халодных маці...
Чаму ў некаторых жанчын так і не прачынаюцца мацярынскія пачуцці? Разабрацца ў гэтым дапаможа псіхолаг Таццяна Шаранда.
Здаўна ў нашых краях фасоляй не толькі сілкуюцца, але і ўжываюць яе ў якасці лекаў. Розныя часткі расліны маюць супрацьзапаленчы, бактэрыцыдны, сасударасшыральны, абязбольвальны, мачагонны і спрыяльны для абмену рэчываў эфект. Як з гэтага таннага прадукту, што расце амаль у кожным вясковым агародзе, прыгатаваць смачныя стравы, як з яго дапамогай пазбавіцца ад хвароб, а таксама зрабіць карысную маску прыгажосці — чытайце на старонках нашага часопіса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/alesya-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/anons